Я працую ў сістэме Акадэміі навук, у адным з навуковых інстытутаў у якасці навуковага супрацоўніка. Працую ў галіне біятэхналогіі.
Назаву сябе Віктарам.

Тое, што ў Беларусі даўно ўсё «схоплена» сеткай інфарматараў, асабліва ў дзяржаўных структурах і арганізацыях, для мяне не было сакрэтам. Я чалавек адкрыты, не баюся выражаць сваё стаўленне да таго, што адбываецца. Адкрыта выказваўся і буду выказвацца аб тым, што лічу ненармальным: аб уціску свабоды слова, аб разбурэнні помнікаў архітэктуры, аб фактычным знішчэнні беларусаў як народу. Я сябе лічу беларусам па нараджэнні – беларускай крыві ў мяне няма, я напалову татарын і на палову украінец. Але не ў гэтым сэнс.

Калі я прыйшоў на працу ў інстытут, усё ішло ціхенька, хоць я прынцыпова размаўляю па-беларуску. Ціха было аж да таго моманту, калі я

надумаў уступіць у партыю Беларуская хрысціянская дэмакратыя. І вось тут пачалося... Пачалі цікавіцца таварышы з органаў.
Размовы, ціск на мазгі, ціснуць праз начальніцу.

Усё тое выглядае і смешна, і непрыемна. Не магу ўявіць сабе, каб да маіх навукоўцаў-калегаў у Германіі ці Швецыі прыходзілі супрацоўнікі спецслужбаў і ціснулі з нагоды іх жадання ўступіць у Хрысціянска-дэмакратычную партыю. І які ж псіхалагічны фон ствараецца для маёй працы?

Хіба можа прадуктыўна працаваць чалавек, якому паказваюць – ты пад каўпаком? Можа, дворнікам і можа. Але не дворнікі ствараюць багацце народаў сёння, а людзі, што даюць інтэлектуальны прадукт.

Спробы адрадзіць савецкую сістэму нічога добрага не дадуць. А я ў сваёй сітуацыі хачу проста дадаць, што ціску і каўпакоў баяцца не буду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?