Тры новыя шматпавярховыя жыдыя будынкі з’явяцца паміж вуліцай Таполевай і мікрараёнам Энка, паведамляе «Газета Слонімская». Гэта будуць дамы на 132, 134 і 191 кватэру. На дадзены момант будаўнікі рыхтуюць паверхню пад забудову – дрэвы высеклі, а дрыгвістую глебу з крынічкамі засыпалі пяском. На будаўнічай пляцоўцы завіхаюцца слонімскія, гродзенскія будаўнікі, а таксама супрацоўнікі аднаго прыватнага прадпрыемтсва.

Не ўсе мясцовыя жыхары ў захапленні ад планаў будаўнікоў. У рэдакцыю «ГС» тэлефануюць месцічы. Аднак будаўнікі супакойваюць, што ніякай небяспекі гэта не ўяўляе. Па іх словах на пляцоўку штодня завозяцца тоны пяску, акрамя таго ў зямлю загоняць бетонныя палі.

Паводле «Газета Слонімская»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0