Аргкамітэт «Міленіум Літвы» і Беларускі саюз мастакоў у час правядзення Нацыянальнай мастацкай выставы «Міленіум Літвы» праводзяць фестываль беларускай музыкі, песні і паэзіі, ды рыцарскія паказы і турніры, прысьвечаныя 1000-годдзю першай згадкі ў пісьмовых крыніцах наймення Літва.
Фестываль будзе праходзіць у Менскім Палацы мастацтва з 3 па 28 чэрвеня 2009 г. Запрашаем да ўдзелу ў фестывалі мастацкія калектывы, асобных выканаўцаў, сталых і маладых інтэрпрэтатараў беларускай музыкі, песні, танца ў народных і класічных формах, а таксама рыцарскія клубы.
Фестывальныя канцэрты і паказы будуць адбывацца ў Палацы мастацтва паводле раскладу згодна заявак калектываў.
Канцэрт-конкурс « Прэм’ера твору» адбудзецца 27 чэрвеня. Фінальны гала-канцэрт – 28 чэрвеня.
Заяўкі падаваць на e‑mаil: [email protected]
Даведкі і кансультацыі праз тэл.: (017) 306‑ 33‑17; 551‑32‑36‑ Мікола Купава
296‑67‑84; 8‑044‑783‑83‑12 – С. Цімохаў, нам. па выставачнай дзейнасці.
Аргкамітэт «Міленіум Літвы»
Беларускі саюз мастакоў