У сярэдзіне лютага ў Стамбуле праходзіў канцэрт класічнай музыкі ад аркестра CRR Symphony Orchestra ў канцэртнай зале Джэмаль Рэшыт Рэй. Але выступ пайшоў крыху не па плане — усё з-за бяздомнай кошкі, якая выйшла на сцэну, паведамляе tjournal.

Кошка не проста хадзіла па сцэне, а падыходзіла да музыкаў розных груп і прасіла яе гладзіць. Жывёлінку спрабавалі злавіць і выпхнуць са сцэны, але яна то не давалася ў рукі, то лоўка вырывалася. У выніку кошка заскочыла на месца дырыжора.

Гледачы сустракалі кожнае дзеянне жывёлінкі апладысментамі. Пры гэтым канцэрт яна не сапсавала — супакоіўшыся, кошка села на краю сцэны і стала ўважліва слухаць класічную музыку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0