Усё новыя падыходы шукаюць улады ў нялёгкай барацьбе з п’янствам.
Не паспелі беларусы адысці ад Дзён цвярозасці і ідэяў не прадаваць алкаголь у дзень выдачы заробку, як паступіла новая прапанова. На гэты раз ад мясцовых уладаў Віцебскай вобласці.

Яны прапанавалі складаць спісы тых, каму не трэба прадаваць алкагольныя напоі ў мясцовых крамах. Спісы нераўнадушных да алкаголю даручана складаць участковым міліцянерам. У спіс гэты неабавязкова трапляе чалавек, які прайшоў лячэнне ў ЛПТ (лячэбна‑працоўны прафілакторый) ці стаіць на ўліку ў нарколага. Каб атрымаць «чорную метку», нецвярозаму чалавеку дастаткова патрапіцца но вочы начальству ў час працы. Працэдура кантролю простая: працадаўца паведамляе аб правапарушэнні ўчастковаму, той заносіць імя чалавека ў свой спіс, перадае яго сельсавету, які, у сваю чаргу, перанапраўляе ўсе звесткі ў мясцовыя крамы. Такія меры ўжо прынятыя ў Пастаўскім раёне.

Мясцовыя жыхары сцвярджаюць, што цяпер ля крамы алкаголікі просяць не толькі пазычыць некалькі рублёў на віно ці гарэлку, але і звяртаюцца да аднасяльчанаў з просьбай, каб тыя, хто не ў спісе, набыў ім алкаголь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?