Здарэнне адбылося 26 лютага каля 10:00 на аўтадарозе Полацк-Глыбокае-мяжа Літвы ў раёне в. Вялікая Страча, паведаміла ў сваім тэлеграм-канале афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чамаданава.

Фота МУС

Фота МУС

24-гадовая жыхарка Віцебскай вобласці на «Сітраэне Ксара Пікасо» на закругленні дарогі ўлева не справілася з кіраваннем, выехала на паласу сустрэчнага руху і сутыкнулася з «Сітраенам С5», якім кіраваў 48-гадовы жыхар Астраўца.

У выніку ДТЗ дзяўчына-кіроўца загінула на месцы здарэння. Кіроўца «Сітраен С5» не пацярпеў, пасажырка дастаўлена ў бальніцу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0