Фота Юліі Міцкевіч

Фота Юліі Міцкевіч

Тэмпература паветра ў Беларусі вясной 2020 года, як чакаецца, будзе на 0,5-1 градус вышэйшай за кліматычную норму, паведаміла намеснік начальніка Гідраметцэнтра Святлана Кузьміч, паведамляе Interfax.by.

«Згодна з прагнозам, які апублікаваў на сваім сайце Паўночнаеўрапейскі кліматычны цэнтр, у сакавіку-красавіку ў Беларусі тэмпература паветра чакаецца на 0,5-1 градус вышэйшай за кліматычную норму. Колькасць ападкаў на большай частцы тэрыторыі ў сярэднім за месяц — каля нормы», — распавяла Кузьміч на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Яна нагадала, што як правіла сярэдняя тэмпература паветра ў Беларусі вясной складае +6,9: у сакавіку +0,2, у красавіку — +7,3, у маі — +13.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0