У міліцыю паступіў вельмі незвычайны выклік: на кухні адной з кватэр па вул. Лесі Украінкі гаспадары знайшлі жывога скарпіёна, паведамляе Мінск-навіны.
Як скарпіён, які сустракаецца толькі ў гарачых краінах, трапіў зімой у кватэру мінчан, разбіраліся супрацоўнікі МНС і ўчастковы інспектар міліцыі Уладзімір Шаўчэнка. Спярша яны выказалі здагадку, што хто-небудзь з суседзяў разводзіць скарпіёнаў і адзін з іх нейкім неймаверным чынам збег. Аднак усе апытаныя жыхары дома адмаўлялі гэта.
— Пасля заяўнікі распавялі, што ў той дзень здзяйснялі пакупкі на рынку — сярод усяго іншага былі заморскія сухафрукты. Магчыма, скарпіёна яны самі прынеслі ў кватэру разам з правізіяй, — распавёў лейтэнант міліцыі Шаўчэнка.