18 сакавіка Аляксандр Лукашэнка прыбыў у Маскву. Як паведаміў БелаПАН кіраўнік прэс-службы прэзідэнта Беларусі Павел Лёгкі, у парадку дня перамоў Аляксандра Лукашэнкі і Дзмітрыя Мядзведзева 19 сакавіка — больш за 20 пытанняў.

Прэзідэнты, у прыватнасці, плануюць абмеркаваць ход рэалізацыі рашэнняў апошняга пасяджэння Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, якое прайшло 3 лютага ў Маскве, праблемы гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, сумесныя меры па пераадоленні ўплыву сусветнага фінансавага крызісу, стан прамысловай кааперацыі і пастаўкі прадукцыі беларускага машынабудавання ў Расію, узаемадзеянне ў паліўна-энергетычнай і фінансавай сферах. Будуць таксама разгледжаны пытанні ваеннага, ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва і актуальныя міжнародныя праблемы.

Раней паведамлялася, што рабочы візіт Лукашэнкі ў Расію адбудзецца 19 сакавіка.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?