Фільм-прарыў украінскага кіно «Мае думкі ціхія» («Мої думки тихі») выходзіць у беларускі пракат з 27 лютага. Гэта першы за шмат гадоў украінскі фільм, які выходзіць у пракат у Беларусі, і першы фільм, які будзе паказаны ў беларускіх кінатэатрах на ўкраінскай мове.

Кінадэбют Антоніа Лукіча — свежая і вынаходлівая камедыя, заснаваная на рэальных падзеях. Дваццаціпяцігадовы Вадзім жыве тым, што запісвае і прадае самыя розныя гукі. Зрэшты, ён з радасцю аддаў бы ўсё, што мае, за магчымасць пачаць жыццё зноўку ў далёкай і выдатнай Канадзе. Таму ён без роздумаў згаджаецца на працу, якая можа ўвасобіць яго мару ў жыццё. Вадзім адпраўляецца ў Закарпацце запісваць гукі жывёл і рэдкіх птушак. Аднак сітуацыя трохі ўскладняецца тым, што кампанію Вадзіму ў падарожжы складзе мама…

Убачыць «Мае думкі ціхія» можна з 27 лютага па 4 сакавіка ў «Піянеры», Silver Screen Galileo, VOKA Cinema by Silver Screen і па 11 сакавіка ў Falcon Club Буцік Кіно.

27 лютага ў 19.00 у кінатэатры «Піянер» перад паказам фільма з кароткім уступным словам выступіць пасол Украіны ў Беларусі Ігар Кізім.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0