Да крадзяжу прыпаркаванага на вуліцы Ясеніна Ford Orion аказаўся датычны 33-гадовы жыхар сталіцы, паведамляе міліцыя.

Праязджаючы 13 лютага па вуліцы, гараджанін заўважыў машыну той жа маркі, што і яго аўтамабіль, знайсці запчасткі да якога было няпроста. Мужчына спачатку зняў патрэбныя дэталі з чужой машыны, а затым адбуксіраваў легкавік у гаражны кааператыў і незапатрабаваныя часткі аўто збыў у пункт перапрацоўкі другаснай сыравіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0