Легкавік наехаў на кола, што адвалілася, і сутыкнуўся з іншай машынай, якая перакулілася на МКАД увечары 26 лютага, паведамляе ДАІ.

Кіроўца грузавіка западозрыў непаладкі з заднім левым колам і спыніўся, з'ехаўшы на абочыну. Пры гэтым кола паспела аддзяліцца ад машыны, апынуўшыся на праезнай частцы Мінскай кальцавой аўтадарогі. На яго наехаў Opel, які затым сутыкнуўся са спадарожнай Toyota. Ад удару гэтую машыну адкінула на раздзяляльную агароджу, яна перавярнулася і зноў устала на колы.

У ДТЗ ніхто не пацярпеў. Праводзіцца праверка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0