Пачалося высяленьне выдавецтва «Беларуская Энцыкляпэдыя».

Будынак на вул.Акадэмічнай, які заснавальнік выдавецтва Пятрусь Броўка ўзводзіў адмыслова для энцыкляпэдычнай работы, аддаюць Менскаму гарадзкому гаспадарчаму суду.

Выдавецтву прадракаюць хуткі скон: паўгоду таму ў паўтара разу скарацілася колькасьць рэдактараў – цяпер іх там менш за сотню на ўсе аддзелы. Гісторык Віталь Скалабан, які адпрацаваў у выдавецтве 23 гады, ставіцца да чутак спакойна: «Усё мае свой пачатак і канец». Скалабан пачаў пісаць артыкулы для энцыкляпэдыяў яшчэ студэнтам-трэцякурсьнікам Ленінградзкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту; прывёў яго ў «БелЭн» Вадзім Круталевіч. «Самае галоўнае, – перакананы гісторык, – што выдавецтва пасьпела выдаць 18-томную «Беларускую энцыкляпэдыю». На жаль, гэта мала хто ацаніў належным чынам».

АВ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0