Пішу вам ад імя маіх калег, індывідуальных прадпрымальнікаў (далей — ІП). Гандлюю побытавай тэхнікай. Сям’я, двое непаўналетніх дзетак.
Да 2009 году яшчэ неяк можна было зарабіць, каб забяспечыць сям’ю. Але з студзеня 2009 году павялічылі адзіны падатак з 112 еўра да 150 еўра. А гэта каля 540 000 руб.
У лютым нашы кіраўнікі прыдумалі яшчэ адно катаванне для ІП. Увялі абмежаванні па выручцы. То бок, я плачу фіксаваны падатак 150 еўра = 540 000 руб. Памножылі гэтую лічбу на 20 і атрымалі суму = 10 800 000 руб. Мая выручка (сума прададзенага тавару) не павінна перавышаць гэтай лічбы. А сума, якая перавышае 10 800 000 руб, абкладаецца яшчэ 10% падаткам.
Атрымліваецца, што калі я маю пры продажы, у сярэднім, 15% ад аптовай цаны (хаця цяпер пакупніцкая здольнасць у людзей упала, і ў лютым-сакавіку продажаў фактычна няма), то няцяжка падлічыць мой даход ад фіксаванай сумы 10 800 000 руб. Ён складзе прыблізна 1 600 000 на месяц. Але з гэтай сумы трэба вылічыць выдаткі на:
1. Адзіны падатак = 540 000!!! руб.,
2. Арэнду гандлёвага памяшкання = 130 еўра = 470 000 руб.,
3. Транспартныя выдаткі, ТА транспарту, што складае ў месяц прыблізна 400 000 руб.,
4. Кватэрную плату, электраэнэргію, ваду, тэлефонныя размовы = 300 000 руб.,
5. Падатак сацыяльнай абароны = 75 000 руб.,
6. Выдаткі на рэкламу (мінімум) = 200 000 руб.,
7. Харчаванне, вопратка і іншыя выдаткі (мінімум для маёй сям’і ў месяц) = 1 000 000 руб.,
8. Дзіцячы садок, школа (абед, кнігі) 160 000 руб.,
Агулам выдаткі ў месяц, у сярэднім 2 145 000 руб.!!!
Тут мне могуць запярэчыць: прадавай болей. Але за што я магу прадаць вышэй суму 10 800 000 руб., мой прыбытак з’есць уведзены падатак 10%. Значыць, праца — дарма.
У майго калегі па бядзе (так можна смела назваць) сітуацыя яшчэ горшая. У яго шматдзетная сям’я. Плаціць ільготны падатак 120 еўра (меней на 20%) Значыць, максімальная сума выручкі ў яго складзе 8 640 000 руб. Выдаткі на ўтрыманне сям’і практычна такія, як і ў мяне — каля двух мільёнаў. Жонка часова не працуе...
Як выжыць у такой сітуацыі? Усё даражэе: кватэрная плата, прадукты. Высокая арэнда памяшкання. Высокія падаткі. Дарагая рэклама ў газетах. Паліва таксама лічу дарагім для нашых грамадзян.
Хтосьці можа сказаць — ідзі на завод. Але каму я цяпер там патрэбны, тым больш з дыпломам аб вышэйшай адукцыі? Сваіх падзець няма куды, ды і заробкаў цяпер практычна на заводах няма.
У які лядовы палац, тэатр, цырк я магу звадзіць дзяцей (не кажучы пра сябе), калі думаеш: як пракарміцца?