У інтэрнэце з'явіўся відэазапіс свавольстваў групы хлопцаў: спачатку яны пашкодзілі ліфт, потым — прыпаркаваны аўтамабіль. На відэа хлопцы яшчэ і мацюкаюцца.

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Фрунзенскага РУУС Мінска выявілі, што на запісе — раней не судзімыя жыхары сталіцы 18 і 19 гадоў, нідзе не працуюць і не вучацца. Яны затрыманыя, перадае прэс-служба ведамства. 

Пасля сумеснага распівання алкаголю кампанія ноччу пашкодзіла люстэрка ліфта ў адным з жылых дамоў у Фрунзенскім раёне, а таксама прыпаркаваны аўтамабіль і апарат па продажы пітной вады.

Па факце хуліганства распачата крымінальная справа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0