Кітай змог спыніць распаўсюд каранавіруса, зрабіўшы драконаўскія захады. 11-мільённы Ухань, агмень заразы, ізалявалі. З аднаго яго раёна ў другі можна прайсці толькі па пропуску. Сістэмы відэаназірання адсочваюць рух грамадзян, якіх абавязвае каранцін.

Звычайныя мегаполісы — гэта мурашнік. Мільёны людзей, машын. Ухань апошнія тры тыдні — гэта горад як з фільма-антыўтопіі.

Улады спынілі на некалькі тыдняў працу шматлікіх прадпрыемстваў, абмежавалі рух і працу школ у многіх правінцыях Кітая.

Строгія меры спрацавалі. Колькасць новых заражэнняў у Кітаі падае.

Тым не менш на сёння на Кітай прыпадае 97% выпадкаў каранавіруса і смерцяў ад яго.

Ці змогуць еўрапейскія краіны спыніць распаўсюд заразы так жа хутка, як тое зрабіў таталітарны Кітай?

Італія, агмень заразы ў Еўропы, абвясціла пра часовае закрыццё школ і ўніверсітэтаў у рэгіёнах, ахопленых эпідэміяй.

Чытайце таксама: Сімптомы, перасцярогі, правілы паводзін. Што рабіць, калі каранавірус дасягне Беларусі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?