28 лютага ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Пераважна на паўночнай палове невялікія ападкі (мокры снег, дождж), перадае Белгідрамет. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходні, умераны, месцамі парывісты. Максімальная тэмпература паветра складзе 0…+6°C.
У Мінску: месцамі ў горадзе магчымыя невялікія ападкі (мокры снег, дождж). Вецер заходні, умераны, часам парывісты. Тэмпература паветра раніцай -1…+1°C, днём +2…+4°C, вечарам 0…+2°C.