Былая дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая нядаўна набыла ў салоне новы аўтамабіль. Гэта чырвоны Range Rover Evoque. Яго кошт па акцыі — каля 96 тысяч рублёў.
фота Надзеі Бужан.
Праўда, Канапацкая запэўнівае, што заплаціла менш, бо аддавала ў залік сваю старую машыну. Раней экс-дэпутатка ездзіла на Mitsubishi Outlander. Такое аўто ў мінімальнай камплектацыі каштуе ў салоне ад 56 тысяч рублёў.
Па словах Канапацкай, яна аказвае юрыдычныя кансультацыі аўстрыйскай кампаніі Polytechnik Luft-und Feuerungstechnik GmbH, якая займаецца энергетыкай.





