Публічныя кампаніі па ўсім свеце за тыдзень страцілі 5 трыльёнаў даляраў з-за падзення рынкаў на фоне пагрозы глабальнай эпідэміі каранавіруса, паведамляе Reuters.
Падзенне каціровак на гэтым тыдні стала наймацнейшым з часоў сусветнага эканамічнага крызісу 2008 года. Зводны фінансавы індэкс MSCI, які адсочвае сітуацыю на рынках амаль 50 краін, у пятніцу знізіўся больш чым на 1 працэнт, а за тыдзень знізіўся амаль на 10%.
Цана нафты маркі Brent упала ніжэй за 50 даляраў за бараль упершыню са снежня 2018 года.
Майскія ф'ючарсы таргаваліся на ўзроўні 49,93 даляра за бараль, што на 3,5% ніжэй каціровак на закрыццё папярэдніх таргоў.
Каціроўкі ф'ючарсаў на WTI на красавік на электронных таргах на Нью-ёркскай таварнай біржы днём падаюць на 4% — да 45,22 даляра за бараль.
Падзенне з пачатку гэтага тыдня перавышае 14% і з'яўляецца максімальным з 2011 года.
Успышка каранавіруса ў Кітаі сур'ёзна паўплывала на тэхналагічную галіну. Напрыклад, на рынку смартфонаў у Кітаі ў студзені адбыўся рэзкі спад, піша Gizmochina.
Продажы смартфонаў упалі да 20,8 млн штук — гэта найгоршы паказчык за многія гады.
У першы месяц 2020 года ўнутраныя пастаўкі мабільных тэлефонаў у Кітаі рэзка скараціліся на 38,9%.
Жэнеўскі аўтасалон адмяняецца ўпершыню з 1947 года пасля забароны ўрадам Швейцарыі на сходы памерам 1000 чалавек праз занепакоенасць каранавірусам, паведамляе The Verge.
Забарона будзе дзейнічаць да 15 сакавіка. 90-й GIMS павінен быў пачацца на наступным тыдні.