Студэнты розных мінскіх ВНУ паведамляюць аб тым, што ў іх інтэрнаты ад сёння нельга прыходзіць гасцям.
Гаворка ўжо не толькі пра БНТУ, але таксама пра БДУ, БДУІР і БДЭУ, тэрмін абмежавання пакуль не называецца.
У Міністэрстве адукацыі кажуць, што такія рашэнні прымаюцца на месцах, а само міністэрства пакуль ніякіх распараджэнняў адносна сітуацыі з каранавірусам не прымала.