У цэнтры Гродна легкавушка вылецела з дарогі і ўрэзалася ў касцёл, паведамляе ДАІ.

Аварыя адбылася ў ноч на 28 лютага. БМВ рухаўся па вуліцы Стэфана Баторыя. Пры павароце на вуліцу Карла Маркса 23-гадовы вадзіцель не справіўся з кіраваннем. Легкавушка вылецела за межы праезнай часткі і ўляцела ў падмурак лесвіцы Фарнага касцёла.

Кіроўцу даставілі ў бальніцу і пасля аказання медыцынскай дапамогі адпусцілі дадому.

Пасведчанне кіроўцы малады чалавек атрымаў у студзені 2020 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0