У распрацоўцы знаходзяцца больш за 20 вакцын супраць новага каранавіруса COVID-19, першыя вынікі чакаюць праз некалькі тыдняў. Пра гэта заявіў генеральны дырэктар Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Тэдрас Адханом Гебрэесус.

Гебрэесус падкрэсліў, што для таго каб абараніць сябе і блізкіх ад каранавіруса, не патрэбныя вакцыны і лекі. Неабходна выконваць элементарныя правілы асабістай гігіены — рэгулярна мыць рукі, трымаць працоўную прастору ў чысціні, адмовіцца ад паездак, калі адчуваецца недамаганне, адразу ж выкідваць выкарыстаныя сурвэткі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0