Міністэрства замежных спраў Расіі не накіроўвала Ягора Гардзіенку, які абвінавачваецца ў атручванні балгарскага бізнэсмена Емяльяна Гебрава, у пастаяннае прадстаўніцтва краіны пры СГА. Пра гэта РБК заявілі ў ведамстве.

Згодна з парадкам зацвярджэння супрацоўнікаў прадстаўніцтва Расіі пры СГА, 27 работнікаў прызначаецца з замежнага апарата міністэрства эканамічнага развіцця, а пяць — з работнікаў замежнага апарата МЗС. Па лініі МЗС Ягор Гардзіенка ніколі не камандзіраваўся, вынікае з адказу ведамства.

Раней выданні The Insider і Bellingcat распавялі, што меркаванага супрацоўніка ГРУ Георгія Гаршкова, якога пракуратура Балгарыі абвінавачвае ў атручванні бізнэсмена Емяльяна Гебрава, насамрэч завуць Ягор Гардзіенка. Выданне сцвярджае, што ён меў дыпламатычны пашпарт і быў членам місіі Расіі ў СГА ў Жэневе.

Бізнэсмен Емяльян Гебраў, а таксама яго сын і бізнэс-партнёр былі атручаны ў 2015 годзе. Гебраў каля месяца знаходзіўся ў коме.

У лютым 2020 года Балгарыя назвала імёны траіх расейцаў, якіх пракуратура лічыць датычнымі да злачынства — гэта Сяргей Паўлаў, Сяргей Фядотаў і Георгій Гаршкоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0