Група навукоўцаў з даследчай лабараторыі бразільскага Міністэрства аховы здароўя расшыфравала і прадставіла навуковай супольнасці геном новага каранавіруса, выяўленага ў суайчынніка, піша tass.ru.

Працу зрабілі спецыялісты ўстановы сумесна з калегамі з Інстытута трапічнай медыцыны Універсітэта Сан-Паўлу і брытанскага Оксфардскага універсітэта. Вынікі былі атрыманы праз 48 гадзін пасля пацверджання першага выпадку інфікавання каранавірусам ў лацінаамерыканскім рэгіёне.

Звесткі пра геном, мяркуюць даследчыкі, могуць быць выкарыстаны пры распрацоўцы вакцын і дыягнастычных тэстаў. Акрамя таго, гэтая інфармацыя важная для разумення дынамікі распаўсюджвання віруса і вызначэння яго мутацый.

У сераду раніцай Мінздароўя Бразіліі пацвердзіла інфармацыю пра першы ў краіне выпадак каранавіруса — у 61-гадовага пацыента ў Сан-Паўлу, які прыбыў з Італіі. Пад падазрэннем зараз знаходзяцца 180 чалавек, якія альбо самі нядаўна вярнуліся з краін, дзе зафіксаваныя выпадкі захворвання, альбо кантактавалі з тымі, хто там пабываў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0