Прэзідэнт Турцыі Таіп Эрдаган заявіў у суботу, што па меншай меры 18 тысяч сірыйскіх бежанцаў перасеклі мяжу Турцыі з ЕС пасля таго, як Анкара адкрыла яе для іх, піша tass.ru.

«І мы надалей больш не будзем закрываць гэтыя дзверы, гэта будзе працягвацца. Мы не ў тым становішчы, каб карміць такую колькасць бежанцаў», — сказаў турэцкі лідар на сустрэчы з дэпутатамі ў Стамбуле.

Як паведаміла агенцтва Reuters са спасылкай на турэцкага чыноўніка, у Анкары прынялі рашэнне не спыняць сірыйскіх бежанцаў, якія імкнуцца трапіць у Еўропу па моры або сушы. Супрацоўнікам турэцкай паліцыі, берагавой аховы і пагранпераходаў дадзена ўказанне не рабіць ніякіх дзеянняў у выпадку ўзнікнення патоку бежанцаў з Сірыі.

Такое рашэнне было прынята пасля інцыдэнту з гібеллю ў ноч на 28 лютага 33 турэцкіх салдат у сірыйскай правінцыі Ідліб.

У той жа час Грэцыя і Балгарыя не пацвярджаюць інфармацыі Эрдагана. Каля 1000 мігрантаў спрабавалі перайсці сухаземную мяжу Грэцыі, але грэчаскія памежнікі адагналі іх з дапамогай слезацечнага газу. Абедзве краіны ЕС перакінулі на мяжу дадатковыя сілы. Кіраўніцтва Грэцыі заявіла, што «група мігрантаў на мяжы не мае ніякага дачынення да Ідліба».

На думку многіх экспертаў, Эрдаган проста шантажуе краіны Еўрасаюза, спрабуючы дабіцца падтрымкі яго ўмяшання ў Сірыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0