Былая грамадзянская жонка рэпера беларускага паходжання Сярогі (Сяргея Пархоменкі) у сябе ў Instagram распавяла, што ён нібыта скраў іх агульных дзяцей — 10-гадовага Марка і дзевяцігадовага Платона, піша gazeta.ru

Па словах блогеркі Паліны Алало, выканаўца хіта «Чорны бумер» адмовіўся вяртаць сыноў маці пасля таго, як яны праводзілі з ім час у Харкаве (Украіна) увосень. Паліна сцвярджае, што ён перашкаджае яе кантактам з дзецьмі і жорстка абыходзіцца з імі.

«Яны падвяргаліся жорсткім пакаранням, стаялі на грэчцы, прыніжаліся ў грамадскіх месцах (усё гэта я пішу са слоў дзяцей). Псіхічны стан майго малодшага сына пагоршыўся, ён стаў схільны да істэрык», — скардзіцца жанчына, якая таксама выхоўвае двухгадовую дачку Мелісу. З дачкой яна жыве ў Кіеве. Маці таксама вядома, што дзеці перасякалі мяжу Крыма, а значыць, могуць знаходзіцца ў Расіі.

Канфлікт Паліна Алало мае намер вырашаць у судзе.

Сам Сярога пакуль не адрэагаваў на абвінавачанні.

Сяргей Пархоменка нарадзіўся ў Гомелі ў 1976 годзе. Праславіўся дзякуючы песні «Чорны бумер», што стала песняй года ў 2004 годзе. Жыве ва Украіне. Трэцяя жонка — Марына Мацвеева.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0