Кіраўніком польскага тэлеканалу Белсат прызначана Бэата Паклепа.
Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Белсату Сяргей Пеляса.

Паводле яго слоў, раней Б.Паклепа займала пасаду намесніцы дырэктарки каналу Белсат. Цяпер яна замежнай камандзіроўцы, адкуль павінна вярнуцца праз два дні.

Змена кіраўніцтва «Белсату» не пацягне ліквідацыі тэлеканалу. Гэта вынікае з прэс‑рэліза, размешчанага на сайце Польскага грамадскага тэлебачання (TVP), структурным падраздзяленнем якога ёсць «Белсат».

Праўленне TVP інфармуе, што «Белсат» «не канал грамадскага тэлебачання ў разуменні польскага закону аб радыё і тэлебачанні». «Белсат» — гэта праграмная ініцыятыва, якая фінансуецца з незалежных ад грамадскага тэлебачання сродкаў, у сувязі з чым зараз праекту нічога не пагражае і ён будзе рэалізаваны», — падкрэсліваецца ў прэс‑рэлізе.

Агнешка Рамашэўская, дачка знанага дзеяча польскай «Салідарнасці» — польскі АМОН рабіў налёты на кватэру Рамашэўскіх яшчэ ў 1970-я, калі ў ёй адбываліся заняткі студэнтаў падпольнага ўніверсітэту, — была знята з пасады дырэктара «Белсату» 17 сакавіка. У дакуменце аб звальненні зазначалася, што яна публічна крытыкавала рашэнні нагляднае рады ТВП, у тым ліку на сустрэчах камісій польскага сойму, і выказвалася на старонках прэсы без адпаведнага ўзгаднення, якога патрабуе заканадаўства.

Каментуючы сваё звальненне, сама Рамашэўская выказала меркаванне, што ў «гэтым замяшаны такія палітычныя сілы, якія вельмі не хочуць нашкодзіць Лукашэнку, не хочуць ісці супраць яго».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?