Фота REUTERS

Фота REUTERS

ад радасці, што перамагла другую ракетку свету расіянку Дынару Сафіну.

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка ў чвэрцьфінале прэстыжнага турніру ў амерыканскім Індыян‑Уэлсе перамагла другую ракетку свету расіянку Дынару Сафіну. Малодшая сястра Марата Сафіна рыхтавалася ўзначаліць сусветны рэйтынг найлепшых тэнісістак.

Вікторыя на дадзены момант займае адзінаццатую пазіцыю ў рэйтынгу ВТА. Матч супраць Дынары не даўся для беларускі лёгка — 6:7 (4:7), 6:1, 6:3. У апошнім сэце расіянка выйгравала з лікам 3:1, але наша дзяўчына змагла пераламаць хаду паядынку.

У паўфінале Віка сустрэнецца яшчэ з адной расіянкай — Верай Званаровай (№6 WTA). Сёлета Азаранка перамагла ўжо на двух турнірах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?