Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №84 «Аб акцызах на аўтамабільнае паліва», паведамляе БелТА.

Дакумент накіраваны на выключэнне неабгрунтаванага імпарту аўтамабільнага паліва і павышэнне прывабнасці перапрацоўкі нафты на айчынных прадпрыемствах па давальніцкай схеме.

Указам з 1 сакавіка 2020 года ў 4 разы павышаны стаўкі акцызаў на аўтамабільныя бензіны і дызельнае паліва. Адначасова ў мэтах недапушчэння росту рознічных цэн устаноўлена, што для пэўных плацельшчыкаў да ставак акцызаў прымяняецца каэфіцыент 0,25. Сярод іх беларускія нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0