Фота Сяргея Зініна

Фота Сяргея Зініна

Хатнія жывёлы, у тым ліку каты і сабакі, не могуць быць крыніцай заражэння новай каранавіруснай інфекцыяй. Пакуль няма пацверджаных выпадкаў распаўсюду віруса такім спосабам, паведаміў ТАСС дарадца дырэктара па навуковай рабоце Цэнтральнага НДІ эпідэміялогіі Расспажыўнагляду Віктар Малееў.

Улады Ганконга 27 лютага паведамілі пра расследаванне першага выпадку магчымай перадачы каранавіруса ад чалавека хатняй жывёле. Папярэднія тэсты выявілі прыкметы інфекцыі ў арганізме сабакі, які належыць мужчыну, у якога дыягнаставалі захворванне.

«Сёння вядомы сем відаў каранавірусаў, якія з'яўляюцца ўзбуджальнікамі вострых рэспіраторных захворванняў чалавека. Сярод гэтых вірусаў і новы 2019-nCoV. Паводле сучасных звестак, крыніцай каранавіруснай інфекцыі, выкліканай гэтымі відамі вірусаў, жывёлы — каты, сабакі, хамякі і іншыя — быць не могуць», — сказаў Малееў. Ён дадаў, што, па актуальных звестках Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, не зафіксавана выпадкаў заражэння катоў і сабак новым каранавірусам, як і фактаў распаўсюду 2019-nCoV хатнімі гадаванцамі.

Пры гэтым існуюць іншыя каранавірусы, якія выклікаюць захворванні выключна ў жывёл: для людзей яны не ўяўляюць небяспекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0