Некалькі дзён таму беларускі алімпійскі чэмпіён у цяжкай атлетыцы Андрэй Арамнаў, чые ўчынкі прымусілі ўсю краіну ўзгадаць пра яго асобу, быў пазбаўлены прэзідэнцкай стыпендыі. Прычынай стала тое, што нецвярозага спартсмена двойчы спынялі барысаўскія ДАІшнікамі.

Стыпендыя - 5 з паловай тысяч даляраў штомесяц - выплачвалася б яму на працягу 2 гадоў. Цяпер выплаты прыпынены.

Такім чынам, агульная ўзнагарода Арамнава за алімпійскае золата магла скласці 240 тысяч даляраў. З іх 100 тысяч былі выплачаны адразу, непасрэдна за медаль. Яшчэ 10 тысяч даляраў складаў прыз ад спонсара нацыянальнай зборнай. Астатнія - прэзідэнцкая стыпендыя. Яна павінна была выплачвацца яшчэ 1,5 года. Недаплачаныя 100 тысяч даляраў застануцца ў бюджэце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?