Вярхоўная Рада Украіны адправіла ў адстаўку прэм'ер-міністра краіны Аляксея Ганчарука і адпаведна ўвесь урад.

Ганчарук узначаліў урад 29 жніўня 2019 года ва ўзросце 35 гадоў і быў самым маладым прэм'ерам у гісторыі Украіны.

У завяршальным слове Ганчарук заявіў, што ў яго ўрадзе «не кралі і сістэмна змагаліся з карупцыяй з першага да апошняга дня».

Перад гэтым з трыбуны Рады выступіў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі. Прэзідэнт заявіў, што ўрад Ганчарука мае пэўныя дасягненні ў сваёй працы, але таксама і цэлы шэраг памылак, якія не могуць задавальняць грамадзян Украіны.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру