• Навіны
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
Грамадства
Фота 4 з 9
06.03.2020 / 07:04

«Канапацкая хлусіць!» Мікалай Казлоў шчыра расказвае пра палітыку, грошы і сваю працу ў міліцыі. Гутарка Улада Швядовіча

Падпалкоўнік Мікалай Казлоў служыў у крымінальным вышуку Цэнтральнага раёна Мінска. У 2008 ён выкрыў фальсіфікацыі на парламенцкіх выбарах, напісаў рапарт начальству і расказаў пра злачынствы ў СМІ. З цягам часу Казлоў далучыўся да АГП, стаў лідарам партыі, а цяпер удзельнічае ў праймерыз па вызначэнні адзінага кандыдата ад апазіцыі.

«Наша Ніва»: Ганну Канапацкую пракацілі з удзелам у праймерыз…

Мікалай Казлоў: Ну чаму пракацілі? Так прагаласавалі. Галасавала Рада, дзе былі кіраўнікі партый і арганізацый. І вынік галасавання такі, які ёсць.

«НН»: Што ўсё ж стала асноўнай прычынай?

МК: На прэс-канферэнцыі мы агучвалі. Па-першае, у яе сур’ёзныя парушэнні пры зборы подпісаў: каля 100 чалавек. Прытым што была дамоўленасць, як трэба афармляць усе гэтыя спісы.

Таксама пытанне даверу. Я хачу падкрэсліць: гэта не маё нейкае асабістае рашэнне, мы абмяркоўвалі гэта палітрадай. І пераважнай колькасцю галасоў так вырашылі. Шмат, вельмі шмат людзей было супраць Канапацкай. Вялікую ролю ў гэтым адыграла яе дэпутацтва. Праймерыз мае пад сабою ў першую чаргу пагадненне, і кожная структура бярэ на сябе абавязкі. Прыкладна такое пагадненне падпісвалася, калі мы пагадзіліся з мандатам Ганны.

Але яна яго не выканала. Па сутнасці, яна не паводзіла сябе як апазіцыйны кандыдат. Можа толькі як каляапазіцыйны… І тое з вялікай нацяжкай.

Асаблівае абурэнне выклікаў яе законапраект аб гарантыях Лукашэнку. І калі сябра партыі кажа, што мы гарантуем бяспеку і заможнае жыццё Лукашэнку, улічваючы, што трое сяброў партыі былі забітыя, і Лукашэнка можа быць датычны да забойстваў… Гэта сыграла сваю ролю, і Ганну выключылі з партыі. За страту даверу.

«НН»: Менавіта той законапраект стаў прычынай выключэння Канапацкай з АГП?

МК: Усё разам. Але законапраект стаў апошняй кропляй, ён выклікаў найбольшае абурэнне сяброў партыі.

Таму пры абмеркаванні Канапацкай усё бралі ў разлік: і ранейшую дзейнасць, і той самы законапраект, і тое, што яна зараз ладзіць нейкі, як мне падаецца, балаган…

І па сутнасці, усё, што яна кажа — абсалютная хлусня.

«НН»: Вам было прыемна, калі Канапацкую не дапусцілі да ўдзелу ў праймерыз? Што адчулі, што падумалі?

МК: Нічога я не падумаў. Гэта было настолькі натуральна… Калі падыходзіць да праймерыз сур’ёзна, то рашэнне не дапусціць Канапацкую для мяне было абсалютна натуральным. Ператвараць праймерыз у цырк і балаган, унесці атмасферу Адэскага Прывозу… Мне здаецца, гэта было б несур’ёзна.

«НН»: Днямі вы не пайшлі дыскутаваць з Канапацкай на Еўрарадыё. Чаму?

МК: Мне няма пра што з ёю дыскутаваць. Мне здаецца, што ў такім выпадку я буду апускацца да яе ўзроўню, а я лічу, што такое мне рабіць не трэба. Мне не цікава.

«НН»: Але палітыка — гэта і ёсць уменне дыскутаваць і размаўляць з любым апанентам, не?

МК: Я разумею, пра што вы кажаце. Але тым не менш. Я паўтару сваю пазіцыю: не хацелася б апускацца да ўзроўню Канапацкай. Час ад часу мне расказваюць, ці я сам чытаю, што яна піша… Не ведаю. Навошта мне [дыскутаваць з ёй]? Улічваючы ўсе абставіны — дзеля чаго мне гэта?

Я не ведаю, як магла б скласціся размова, але мне абсалютна не патрэбныя ні сваркі, ні спрэчкі ні пра што. Канапацкая мне не цікавая. Але я разумею, што журналістам, можа, тое і трэба: хайп, штосьці такое.

Пра ўменне дыскутаваць з апанентам — ну тут вы маеце рацыю, калі лічыць і мяне, і яе палітыкамі, то так. Але…

«НН»: А вы не лічыце Канапацкую палітыкам?

МК: Не, не лічу.

«НН»: А кім тады лічыце?

 МК: Не ведаю. Ганнай Канапацкай.

«НН»: Ёсць нейкія людзі, якім бы вы не падалі руку пры сустрэчы?

МК: Не ведаю, так і не згадаю нікога.

«НН»: Лукашэнку паціснулі б руку?

МК: Не, напэўна, усё ж не.

«НН»: Шуневічу?

МК: Напэўна, таксама не.

«НН»: А Канапацкай?

МК: Ну, я не ведаю, ці варта нам з ёю абменьвацца пацісканнямі рукі, але павітаўся б з ёй дакладна. Я ж часам бачу яе на мерапрыемствах — і нармальна вітаюся.

У мяне няма нейкага негатыўнага стаўлення да Ганны. Я проста сур’ёзна стаўлюся да справы. І тут ужо не мае прыватныя крыўды — іх у мяне проста няма. Я з усмешкаю чытаю, што яна піша.

«НН»: Яна пісала пра вас: «Прафесійны палітычны жабрак Калян». Таксама з усмешкай прачыталі?

МК: Так. Нічога на гэта ёй не адказваў. Я ж кажу, мне не цікава размаўляць ці дыскутаваць з ёй.

«НН»: Я чуў меркаванне, што Канапацкая за час свайго сяброўства ў АГП даволі шмат грошай уклала ў партыю. А ў выніку АГП яе фактычна кінула.

МК: Я пра гэта нічога не чуў. Можа, ёсць штосьці, чаго я не ведаю, але ж думаю, што я ведаю ўсё. Таму, думаю, што гэта хлусня, як і шмат што іншае, пра што кажа Канапацкая. Напрыклад, мне распавялі, што яна недзе казала, што нібыта сядзела ў СІЗА. Мяне гэта вельмі павесяліла. Бо яна адзін раз была дзве гадзіны ў дзяжурнай частцы — і ўсё.

А падае гэтак, што нібыта тамілася ў засценках СІЗА. Але ж і ўяўлення не мае, як выглядае камера!

«НН»: Абвінавачванні Канапацкай, што Лябедзька звяртаецца да яе бацькі па грошы?

МК: Абсалютная хлусня! Думаю, што з боку Ганны вось так хлусіць і прыцягваць бацьку — зусім нейкі ўдар ніжэй за пояс. Я з бацькам Ганны не знаёмы, але пра яго кажуць як пра добрага чалавека.

«НН»: Бацька Канапацкай калі-небудзь фінансаваў АГП?

МК: Я ў партыі адносна нядаўна, і з бацькам Ганны не знаёмы і ніколі не перасякаўся. Таму мне складана сказаць.

Але пасля яе допісу пра грошы бацькі я пытаўся ў людзей. І мне сказалі, што гэта ўсё абсалютная хлусня.

«НН»: А што па выніку партыя дала Канапацкай — і што яна дала партыі?

МК: Я думаю, што галоўным фактарам у прызначэнні Канапацкай дэпутатам было яе сяброўства ў АГП. Бо гэта зарэгістраваная апазіцыйная партыя. Па маіх адчуваннях, гэта мела вырашальнае значэнне.

Ганна як апазіцыйны палітык мела тады ўнікальныя магчымасці, на яе працавала ўся апазіцыя. Ёй пісалі тэксты выступаў, усе эксперты былі гатовыя супрацоўнічаць. План быў зламаць тыя спадзяванні, якія былі пры прызначэнні Ганны. Каб яна была больш актыўнай, больш апазіцыйнай, больш прынцыповай.

Але гэтага не атрымалася. І тое, што мы вынеслі для сябе — гэта вопыт прызначанага дэпутата. І гэта кепскі вопыт. У дадзеным выпадку ўлады з прызначэннем не памыліліся — Канапацкая апраўдала ўсе чаканні тых, хто яе прызначыў і не апраўдала чаканні партыі і апазіцыі ў цэлым.

«НН»: Дык а што Канапацкая дала АГП?

МК: Я ж кажу —вопыт. Я член АГП з 2012 года, можа, да мяне было штосьці, пра што я не ведаю. Але з 2012 года ўсё, што атрымала АГП ад Ганны — вопыт. І больш нічога.

«НН»: Кажуць, што сёння ў вас вялікія праблемы з фінансаваннем партыі?

МК: Гэта праўда. Разумееце, такая эканамічная сітуацыя ў краіне… Сёння ўсім цяжэй, і нам таксама цяжэй. Плюс мы адзіная палітычная структура, якая спрабуе захаваць офісы ва ўсіх гарадах. Мы лічым, што гэта вельмі важна, каб людзі мелі месца для збору. Гэта цяжка, таму сапраўды, з фінансаваннем праблемы.

«НН»: Але ж дзіўна — выбарчы год, мусяць быць наадварот дадатковыя ўліванні, не?

МК: Ад каго?

«НН»: Ад заходніх донараў як мінімум.

МК: Паўтаруся — вельмі складаная сітуацыя, вельмі складаная.

«НН»: А вы можаце агучыць бюджэт партыі на 2020 год? Ці бюджэт за мінулы год?

МК: Не, дакладныя лічбы я не назаву. Гэта не нейкі сакрэт, проста мы аплачваем і офісы, і іншае… Гэтае пытанне трэба ўдакладняць у бухгалтара.

«НН»: А вы самі за што жывяце? Пенсія?

МК: Так. І ўсё, партыя не прыносіць мне грошай. Фармальна ў АГП у мяне ёсць нейкая зарплата, але яна застаецца ў партыі. Я жыву на пенсію, якая, можа, трохі большая, чым у сярэднестатыстычнага беларуса.

«НН»: І колькі складае пенсія?

МК: Каля 700 рублёў. Трохі менш.

«НН»: Канапацкая пазіцыянуе сваім моцным бокам уменне добра зарабляць…

МК: Ну а чаму не? Яе бацька, наколькі я чуў, быў першым афіцыйным даляравым мільянерам у Беларусі. То чаму не?

Але мне цяжка пра гэта гаварыць па адной прычыне: я вельмі асцярожна стаўлюся да выказванняў Ганны. Увесь досвед кажа, што яе словы трэба абавязкова правяраць.

«НН»: Ганна Канапацкая ездзіць на новым «Рэндж Роверы», які каштуе каля 50 тысяч даляраў. А на чым ездзіць Мікалай Казлоў?

МК: «Вольва» 2002 года, вельмі мне падабаецца. Хоць і старая машына, але добрая. Колькі каштуе сёння, я не ведаю. Напэўна нядорага. Але я яе вельмі люблю, шмат на ёй езджу.

***

«НН»: Іншыя ўдзельнікі праймерыз для вас канкурэнты? За каго б прагаласавалі?

МК: Канечне, яны канкурэнты. Але гэта здаровая канкурэнцыя людзей, каманд, праграм.

Выдзяляць я нікога не хачу. Гэта не вельмі этычна, мне здаецца.

«НН»: Сёння кандыдаты ў прэзідэнты падзяляюцца на дзве часткі: першыя шчыра кажуць, што выкарыстаюць выбары для дадатковага піяру сябе і партыі. Другія сцвярджаюць, што перамогуць. А вы?

МК: Прэзідэнцкая кампанія — шанец для нас. Рэдкая магчымасць адкрываецца менавіта ў гэтую кампанію, і магчымасць электаральнай перамогі відавочная. Для гэтага ёсць некалькі прычын. Па-першае, эканамічны крызіс. Па-другое, рэпутацыя ўлады. Апошнім часам я ўжо не сустракаю людзей, якія б Лукашэнку шчыра падтрымлівалі. Раней такія людзі трапляліся — сёння іх няма. Нават пенсіянеры і іншыя — ён іх ужо страціў. Перад парламенцкімі выбарамі падыходзілі людзі шаноўнага ўзросту… І я б хацеў, каб Лукашэнка пачуў, што яны пра яго кажуць.

Раней баяліся сцэнара Украіны з Майданам. Сёння, здаецца, людзі не бяруць ужо гэта ў разлік, страх і думкі пра тыя падзеі ўжо прайшлі.

Зноў жа, крызіс у адносінах з Расіяй, вынікам якога будуць, найхутчэй, эканамічныя цяжкасці.

І ўсё гэта дае шанец, што людзі будуць звяртаць на палітыку ўвагу, заўважаць выбары, убачаць, што альтэрнатыва ёсць, што свет клінам не сышоўся на Лукашэнку.

Таксама мы ж жывём у атмасферы жабрацтва. У нас няма ніводнай паспяховай галіны, мы проста хаваем грошы, укладваючы іх у прадпрыемствы. А ў малых гарадах праводзіцца «аптымізацыя» прадпрыемстваў. Насамрэч гэта проста скарачэнні, але называюць гэта прыгожым словам «аптымізацыя». І тэндэнцыя, якую пацвярджае статыстыка, што ў нас больш народу звальняюць, чым бяруць на працу. І людзі ж бачаць усё гэта.

«НН»: Але вынік вядомы: 80 адсоткаў у Лукашэнкі, рэшту раскінуць па іншых кандыдатах.

МК: Ну пачакайце, усё залежыць ад нас. Вывучаная бездапаможнасць мусіць сысці за час выбарчай кампаніі. Калі кожны беларус адчуе сваю сілу, мы зможам зламаць сітуацыю на сваю карысць. І ўлада як мінімум будзе вымушаная сесці за стол перамоваў, а як максімум — сысці.

«НН»: Але ж стандартная прэтэнзія да апазіцыі: чаму апазіцыя не ўмее працаваць на ўласны піяр? Ютуб, сацсеткі — гэта ўсё ці не выкарыстоўваецца, ці выкарыстоўваецца неяк абы-як. Сёння малады чалавек проста не ведае, хто такі Мікалай Казлоў.

МК: Вы маеце рацыю, гэта недахоп. І спадзяюся, што перыяд праймерыз гэта памяняе.

«НН»: Але таксама ж няма і доўгатэрміновай працы. Кожныя выбары выстаўляецца новы кандыдат, пасля ён сыходзіць невядома куды. Калі чалавек не сочыць адмыслова, ён не ведае, што сёння робіць Мілінкевіч, дзе Караткевіч.

 МК: Я думаю, што тут усё залежыць ад рэсурсаў, магчымасцяў. Сёння сітуацыя складаная.

Ну і не ўсё так сумна, як вы кажаце. Былі парламенцкія выбары, я даволі актыўна ўдзельнічаў, нават не ведаю, што можна было больш зрабіць. Напрыклад, тое, як фарміруюцца камісіі (з членаў аднаго працоўнага калектыву) — гэта ж я апублічыў, заслуга мая і маёй каманды. Таму нельга казаць, што мы зусім не выходзім з канспіратыўнай кватэры.

«НН»: Ваша цытата: «Адзіны спосаб прымусіць Лукашэнку сысці — паказаць сваю сілу». Гэта як?

МК: Мы прынялі стратэгію, што ўсе вулічныя акцыі могуць быць толькі падкрэслена мірнымі. Гвалт і ўсё іншае будзе расцэньвацца як правакацыя.

Але дакладна ведаю: калі на вулічную акцыю выйдзе 200 ці 300 тысяч чалавек — сітуацыя зменіцца. Калі беларусы будуць адзінымі ў сваім жаданні змяніць жыццё — у Лукашэнкі не застанецца шанцаў.

«НН»: Пасля выбараў і паразы на іх будзеце заклікаць на Плошчу?

МК: У нас усё прапісана ў стратэгіі. Зноў жа — усё будзе залежыць ад таго, як складваецца сітуацыя.

Калі мы ўбачым масавую падтрымку, то мусяць быць і масавыя акцыі.

«НН»: Згадайце 2006 год, 2010 год — акцыі не прывялі ні да чаго, акрамя пасадак.

МК: Калі мы будзем жыць аднымі паразамі, то ўсё губляе сэнс. Але сітуацыя ў краіне мяняецца! Стомленасць жыцця ў балоце, якое арганізаваў Лукашэнка, уплывае на меркаванне людзей. Яны бачаць, што дазволена чыноўнікам, бачаць карупцыю. Вазьміце хакеіста Белага і яго кампанію «Тапас»: яны атрымліваюць надзелы зямлі, якія хочуць. У людзей забіраюць дамы, пасля на іх месцы будуюць свае дамы чыноўнікі. Гэта ж не ўкладваецца ў галаве! Гэта здзекі!

А «Табакеркі» — дастаткова быць сябрам Лукашэнкі, каб атрымаць такі прывілей.

«НН»: А вы курыце?

МК: Так. І я супраць «Табакерак»! Бо я і без іх абыходзіўся, але галоўнае — абурае цынізм, калі людзей не ведаю за каго лічаць. І гэтае скоцтва ўжо лічыцца правілам.

І я як былы опер вангую: пройдзе час, і мы даведаемся пра патокі цыгарэтнай кантрабанды, якія Алексін запускае ва ўсе бакі. Я проста ўпэўнены ў гэтым! Я еду ў вёску і бачу «Табакерку», у якой спіць прадавец… У чым тады цымус? Прыбытак? Навошта ставіць у вёсцы «Табакерку», ведаючы, якія даходы ў вяскоўцаў, якія цыгарэты яны спажываюць? У мяне адзін адказ — гэта спроба адмыць грошы. Доказаў я не маю, але іншага адказу ў мяне няма.

***

«НН»: Сённяшні ўрад: ці можаце кагосьці выдзеліць, пахваліць?

МК: Не, не магу, бо ўрад вінаваты ў тым, што адбываецца навокал, у тым, як жывуць людзі, якія цэны на тавары. І таму, што б ні казалі пра перспектыўных Румасаў, мы не атрымліваем руху наперад. Рост ВУП меншы, чым ва Украіне, дзе ідзе вайна; мы ніяк не можам вызваліцца ад Расіі.

Чаму ў нас такая архаічная эканоміка? Нічога не развіваецца.

«НН»: Як жа айці?

МК: Хіба толькі айці — галіна, куды не можа засунуць нос Лукашэнка. Незразумела, як яму туды ўлезці, бо айцішнікі людзі адукаваныя і мабільныя, могуць пакласці ноўтбук у торбу і з’ехаць. Вось і атрымліваецца, што там, дзе, як у айці, няма дзяржавы, сітуацыя і нармальная!

***

«НН»: Давайце пару асабістых пытанняў. Вы з Валожына?

МК: Так. Але мама разышлася з бацькам, і мы перабраліся ў Нясвіж. Мама працавала ў друкарні, пасля страхавым агентам.

Пасля школы я паступіў у Навасібірскую вайсковую вучэльню. У Нясвіжы была вайсковая частка, да вайскоўцаў заўсёды ставіліся з павагай. Можа, гэта паўплывала.

«НН»: Чаму менавіта туды?

МК: Ну тады, трэба памятаць, быў яшчэ СССР. І казалі, што Навасібірская вучэльня адна з найлепшых. Плюс мне было цікава ўбачыць Сібір.

Я мотастралок, іншымі словамі — пяхота.

Пасля вучэльні трапіў у Закаўказзе, служыў у палку прыкрыцця мяжы. Затым быў у Сярэдняй Азіі, наш батальён стаяў у Ферганскай даліне.

«НН»: Ці не было дзядухі ў вучэльні?

МК: Не, у вучэльні пра гэта не было і гаворкі. Бо туды ішлі толькі вельмі матываваныя хлопцы.

«НН»: Падчас службы ў Закаўказзе і Сярэдняй Азіі ці сутыкаліся з канфліктамі на нацыянальнай глебе?

МК: Я быў ужо афіцэр, лейтэнант — і я сам з такім не сутыкаўся ніколі. Я служыў у Ферганскай даліне ў канцы 80-х, калі там быў нацыянальны канфлікт паміж узбекамі і туркамі-месхецінцамі. І тады наша задача была трохі знізіць градус сітуацыі.

Але страшна не было, тым больш я быў малады, нічога не баяўся. Было, хутчэй, цікава.

Пасля, дарэчы, я трапіў у Карабах. І там мы стаялі ў горадзе Фізулі, дзе закіпаў канфлікт, а ў горадзе жылі і азербайджанцы, і армяне. І тады я памятаю як азербайджанцы казалі: «Вось вы нам не даяце, інакш бы мы тут!..»

Але пасля нас вывелі і ўсё ж армяне захапілі гэты горад.

«НН»: А як ставілі да савецкіх салдат мясцовыя? Успрымалі іх як акупантаў?

МК: Не, нармальна ставіліся. Гэта ж быў Савецкі Саюз, для людзей гэта ўсё ж была адна агульная краіна.

«НН»: У людзей даводзілася страляць?

МК: Не.

«НН»: Ніколі?

МК: Ну… Гэта асобная тэма. Можа раскажу неяк у іншы раз.

***

«НН»: Калі разваліўся Саюз, што вы адчулі?

МК: Я не памятаю, калі шчыра. Але я дакладна не плакаў. Гэта быў проста факт — СССР больш няма.

Але гэта карысная падзея. Гэта была ўнікальная магчымасць для Беларусі — і шкада, што сёння адзін чалавек захапіў уладу і аднаўляе савок.

«НН»: Не падзяляеце папулярнае меркаванне? Маўляў, так, СССР, цэнзура, дэфіцыт — але ж настаўнік мог на самалёце лятаць на мора ў адпачынак!

МК: Гэта праўда, такое было. Але — сёння настаўнік з Польшчы мае такую магчымасць, настаўнік з Прыбалтыкі таксама! Сёння ж лаўкосты з квіткамі па 15 еўра, перад настаўнікамі з Еўропы адкрыты ўвесь свет. А што маюць нашы настаўнікі?

Скажу шчыра, СССР — гэта мая маладосць, але ж развал Саюза гэта відавочна добра. І ведаю, што большасць тых, хто добра памятае Саюз, не хоча вяртацца туды.

«НН»: Добра. Вернемся да вашай службы.

МК: Калі Узбекістан пачаў фарміраваць урад, я зразумеў, што не магу там застацца. Усё ж я беларус, трэба ехаць дадому. І я адным з першых напісаў рапарт і звальняўся. Дарэчы, звальняўся цяжка, бо па ўласным жаданні з войска амаль немагчыма было сысці.

«НН»: Не шкадуеце, што звольніліся? Можа, былі б цяпер генералам ва Узбекістане?

МК: Не, мне ніколі і не прыходзіла ў галаву шкадаваць!

Адзінае, за што я вельмі ўдзячны войску, — за атмасферу сапраўднага мужчынскага братэрства. Асабліва калі мы былі ў Ферганскай даліне. Там служылі сапраўдныя афіцэры, якія прайшлі Афганістан, афіцэры з вялікай літары.

«НН»: А вы не хацелі самі ў Афганістан?

МК: Я ў той час вучыўся, але так, пісаў рапарт, каб служыць у Афганістане. Але паціху там усё скончылася.

«НН»: Навошта вам было туды, на вайну?

МК: Трэба разумець, што тады мы ўсяго і не ведалі, не было столькі інфармацыі, як сёння. І мы тады ўспрымалі вайну ў Афгане як справядлівую, правільную. І я быў матываваны афіцэр, лічыў, што трэба авалодаць вайсковай справай у поўнай меры. Была думка, што я павінен устаць на абарону краіны. Калі афіцэр, мая прафесія абараняць і ваяваць — то я павінен гэтым і займацца.

Але ж кажу, тады ўжо ўсё хутка скончылася, і дзякуй Богу, што я туды не трапіў.

***

«НН»: Пасля Узбекістана вы вярнуліся ў Мінск. Як трапілі ў міліцыю?

МК: Амаль выпадкова. Застацца ў войску не было варыянтаў, бо ва Узбекістане я не хацеў, а ў Беларусі было вельмі шмат афіцэраў і так. Тады можна было ўсе ўзброеныя сілы ўкамплектаваць выключна афіцэрамі, без салдат.

«НН»: Не думалі заняцца бізнэсам? Адкрыць кіёск, напрыклад?

МК: Тады мне здавалася, што гэта не варты занятак. Для мяне афіцэрства і кіёск былі максімальна розныя рэчы.

Ну і я ўладкаваўся на працу ў крымінальны вышук — і вельмі задаволены, што там працаваў. Для мяне гэта была вельмі цікавая праца. Да таго ж я трапіў адразу ў галоўнае ўпраўленне. Тады мае калегі былі прафесіяналы высокага ўзроўню, я паціху асвойваў працу. Але пасля войска мне здавалася, што я ў адпачынку! Калі параўнаць з той працай, якая была ў войску, з тым напружаннем… То праца операм для мяне была нечакана лёгкай. Пазней, канечне, калі мінулае забылася, бывала цяжкавата (смяецца). Операм быць няпроста, бо працоўны дзень не нармаваны. Калі ты нармальна працуеш, то выходных амаль няма. 

«НН»: Заробку хапала?

 МК: Ну, часам не вельмі. Але ж я не магу сказаць, што была нейкая галеча. Можна было жыць.

«НН»: Згадаеце нейкую самую гучную справу, якой займаліся?

МК: Я шмат чым займаўся, калі шчыра. У асноўным крадзяжамі, але былі і рабаўніцтвы, і забойствы… Але каб згадаць штосьці цікавае — так адразу нічога не прыходзіць у галаву.

«НН»: Ці былі пагрозы вашаму жыццю падчас працы операм?

МК: Каб хтосьці страляў ці кідаўся з нажом на мяне — такога не было. Але мой сябар Ігар Кашкан быў забіты: яго застрэліў такі Дзёўкш, якога нядаўна судзілі ў чарговы раз.

«НН»: Хто, на вашу думку, быў найлепшым міністрам унутраных спраў?

МК: Юрый Захаранка. Хоць я пры ім служыў мала, ды і опер далёкі ад міністра. Але тады была правільная атмасфера, працоўная атмасфера ў органах. Ну і вялікую павагу выклікаюць яго словы, што ён не будзе выконваць загад, з якім не згодны. Гэта правільная пазіцыя добрага афіцэра.

І цікава так атрымалася з часам — я сёння ўзначальваю партыю, у складзе якой быў Захаранка.

«НН»: Вы глядзелі прызнанні спецназаўца Гараўскага? Верыце яму?

МК: Я б хацеў, канечне, з ім пагаварыць падрабязней. Але ж глядзеў, так. І для мяне вельмі важныя дэталі. Тое, што ён называе прозвішчы, дэтальна расказвае, хто што рабіў, хто страляў — для мяне паказчык таго, што ён, хутчэй за ўсё, кажа праўду. Але ўсё роўна трэба ўсё гэта правяраць.

«НН»: А як вам Шуневіч?

МК: Гэта не міністр зусім. Калі ён апранаецца ў форму НКВД, прымушае чалавека выбачацца перад помнікам… Я да яго не магу ставіцца нават як да афіцэра. Не лічу яго нармальным афіцэрам.

«НН»: Як вы, былы міліцыянт, ставіцеся да помніка гарадавому?

МК: Ніяк. Нейкая лухта, я не разумею выбар — чаму гарадавы? Чаму раптам міліцыі ўвогуле спатрэбіўся помнік?

«НН»: А як вам Караеў? Яго хваляць як мінімум за тое, што МУС стала ўсё ж больш адкрытым, хаця б у пытанні памылак і парушэнняў сваіх супрацоўнікаў.

МК: Гэта можа і добра. Паглядзім.

У 2010 годзе я быў на Плошчы. І на свае вочы бачыў падзеі каля Дома ўрада. А пасля мой калега выступіў па ТБ і расказаў пра нейкія бутэлькі з кактэйлем Молатава, нешта іншае… Гэты калега для мяне перастаў існаваць. А я яго ведаў, гэта быў адэкватны, здавалася, чалавек з годнай рэпутацыяй.

Таму пра Караева, можа, рана пакуль казаць штосьці канкрэтнае..

«НН»: Слова «мент» крыўднае для вас?

МК: Не, зусім не крыўднае. Міліцыянты і паміж сабой выкарыстоўваюць гэтае слова, самі сябе так называюць.

«НН»: Пра сыход з МУС не шкадуеце?

МК: Ну, пад канец у мяне ўжо штосьці ўнутры надламалася. Нават для мяне, вайскоўца, у міліцыі стала надта шмат салдафонства.

Але хачу адзначыць — я ніколі не ўдзельнічаў у разгонах людзей. Калі ідуць выбары, то тых, хто не на дзяжурствах, пераводзяць ва узмоцнены рэжым.

Я спакойна прыходзіў да кіраўніцтва і казаў, што не пайду: маўляў, магу перайсці «на бок паўстанцаў». Мяне ставілі на дзяжурства. Увогуле, у мяне на працы ўсе ведалі, што кепска стаўлюся да Лукашэнкі. Я не хаваў гэтага, часам мы спрачаліся — тады гэта дазвалялася, сёння — не ведаю.

Але я быў апалітычны чалавек. З партыямі звязаны не быў. Проста мне не падабаўся Лукашэнка: і гаворкай, і знешнім выглядам, і тым, што ён робіць… Мне было сорамна за прэзідэнта.

Пры гэтым мая сястра і пляменніца былі на Плошчы ў 2006 годзе: насілі ежу людзям, якія сядзелі ў намётах, і самі сядзелі. Я лічыў, што гэта нармальна.

«НН»: А вы самі за каго галасавалі на выбарах у тым жа 1994? У 2006?

МК: Я ніколі не галасаваў, ніводнага разу. Ані на прэзідэнцкіх выбарах, ані на парламенцкіх.

«НН»: Чаму так?

МК: Не ведаю. Мне не хацелася. Я ведаў, што выбары фальсіфікуюць. Але больш за ўсё мяне абуралі прапановы на працы галасаваць датэрмінова. І гэты прымус галасаваць для мне быў непрымальны, таму я ніколі не хадзіў.

«НН»: Атрымліваецца, вы самі ніколі не галасавалі, а цяпер раптам заклікаеце людзей, каб яны вам паверылі і пайшлі галасаваць за вас.

МК: Так. Але па-першае, пакуль што мы кажам пра праймерыз, дзе будзе сумленны падлік галасоў. А па-другое, праймерыз — гэта фактычна рэпетыцыя нармальных выбараў.

І давайце памятаць, што сітуацыя змянілася, сёння не 2006 год.

***

«НН»: Патлумачце коратка, чаму людзі мусяць галасаваць за Казлова?

МК: У мяне ёсць кампетэнцыі. Ёсць прафесія, якой я добра валодаю. Я маю вельмі добрую каманду — гэта вылучае нас паміж іншых структур. Я маю вельмі добрую праграму і дакладна ведаю, што трэба рабіць.

Я лічу, што задача адзінага кандыдата — правесці рэформы, прабыць адзін тэрмін ва ўладзе, пасля ўсё зрабіць для наступных сумленных выбараў — і сысці. Больш не балатавацца. Гэта важна. Краіне патрэбная змена ўлады, рэформы, каб было развіццё і рух наперад.

«НН: Лічыце, што зможаце дамагчыся гэтай змены ўлады сёлета?

МК: Я на гэта спадзяюся. Я веру ў беларусаў.

«НН»: Вы ж не размаўляеце на беларускай?

МК: Размаўляю, але вельмі кепска.

«НН»: Але ж як можа чалавек, які хоча стаць прэзідэнтам Беларусі, не ведаць беларускай мовы?

МК: Прэтэнзія справядлівая, калі шчыра. Магу сказаць толькі, што ў нас 95% людзей не размаўляюць на беларускай. Таму будзем вучыць разам з людзьмі. Але дакладна магу сказаць, што мы мусім прыйсці да таго, каб беларуская мова была адзінай дзяржаўнай. Можа, гэта трэба рабіць павольна, не рэзка — але да гэтага трэба прыйсці. Веру, што так і будзе.

 

Чытайце:

«Я не проста прыйшла такая: «І дайце мне пасаду прэзідэнта!» Кавалькова пра сябе, сэкс і заробак бухгалтаркі

Аляксей Янукевіч расказвае пра сорам за апазіцыю, любоў да парадаў і трошкі пра нявесту. Гутарка Наталлі Лубнеўскай

«Ты ўжо паўналетняя была?» Юрый і Стася Губарэвічы расказалі пра сваю доўгую сямейную гісторыю, адбітак палітыкі і ката Лагвінца

Канапацкая расказвае пра палітыку, заробкі і статус сэкс-сімвала апазіцыі. Гутарка Улада Швядовіча

Улад Швядовіч, фота Надзеі Бужан

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
Пачаўся суд над Эдуардам Пальчысам. Суд зрабілі закрытым
Яшчэ адна тэлеграм-суполка прызнана экстрэмісцкай
Фрылансер «Радыё Свабода» Андрэй Кузнечык не выйшаў на волю пасля 10 сутак арышту
У снежні падаражэе праезд у грамадскім транспарце
Палітыка і грамадства
ЗША, Канада і Брытанія ўвялі новыя санкцыі супраць Беларусі
Суд пакараў турмой жыхарку Гомеля з псіхічным расстройствам за тое, што ўзяла за руку амапаўца
Судзілі Бабарыку, Знака і Калеснікаву, ліквідавалі «Вясну». Хто з суддзяў трапіў пад санкцыі ЕС
Да мігрантаў у Брузгах прыехала дэлегацыя МЗС Ірана
Паўсюдныя камеры назірання і сістэмы ідэнтыфікацыі па твары. Як лічбавыя тэхналогіі ўскладнілі працу шпіёнаў
«Белпошта» хоча абнавіць дызайн паштовых скрыняў
«Я здзіўлены, што ты прыйшла»: жонка праваабаронцы распавяла, як прайшла сустрэча ў СІЗА
Усяго патроху
У Перу знайшлі незвычайную мумію. Яна закрывае рукамі твар ФОТА
«Нават панкі афігеюць». Паглядзіце, як да Новага года ўпрыгожылі універсам «Цэнтральны»
У сям'і са Смаргоні жыве сапраўдны янот: ён дапамагае мыць бульбу і ганяе катоў ФОТА, ВІДЭА
«Яны назаўжды вярнуліся на Паўночны полюс». З-за кавіду ў свеце дэфіцыт Санта Клаусаў
У Расіі ўраган знішчыў галоўнае дрэва краіны. Яго пасадзіў вядомы пісьменнік ФОТАФАКТ
У Вільні былы дэпутат трапіўся ў краме на незвычайным правапарушэнні. Хацеў атрымаць два еўра
9-гадовы хлопчык стварыў дадатак, які дапамагае яго малодшаму брату з аўтызмам камунікаваць з людзьмі
Спорт
Кіраўнік Федэрацыі футбола Базанаў выклаў сваю версію падзей у Чэхіі
Ліянэль Мэсі атрымаў сёмы «Залаты мяч». Гэта рэкорд
Кіраўніку АБФФ Базанаву і яго жонцы анулявалі шэнгенскія візы
З-за амікрон-штама адмянілі першыя буйныя спартовыя спаборніцтвы
Арганізатары «Дакара» выключылі каманду «МАЗ-СПОРТаўта» з ліку ўдзельнікаў
Расія — Польшча, Шатландыя — Украіна: вызначылася сетка стыкавых матчаў ЧС па футболе
Зніклая кітайская тэнісістка Пэн Шуай паразмаўляла па тэлефоне з кіраўніком МАК
Здарэнні
У Мінску затрымалі банду, якая абклала данінай тэлефонных махляроў
У Гомелі снегаўборачны МАЗ знёс агароджу
Ратавальнік на руках вынес казулю, якая правалілася пад лёд у Браслаўскім раёне — кранальнае ВІДЭА
Магілёвец выбіў незнаёмцу зубы, бо той дрэнна праспяваў у караоке-бары

У Ваўкавыску дзве дзяўчынкі выпілі гарэлкі і трапілі ў рэанімацыю
Дзяржпагранкамітэт Беларусі заявіў, што ўкраінскія пілоты парушылі мяжу, і паказаў відэа. Украіна абвяргае
На трасе Мінск — Маладзечна сутыкнуліся чатыры аўтамабілі. Пяць чалавек трапілі ў бальніцу
Пад Салігорскам сутыкнуліся легкавік і рэйсавы аўтобус, двух чалавек прыйшлося дэблакаваць
Карысная інфа
У сярэдзіне тыдня можа пахаладаць да мінус 18°С
На выходных пахаладае да мінус 10
У першы дзень зімы — снег і галалёдзіца
У Мінску назіраецца паніжаны атмасферны ціск: на 25 мм ніжэй за норму
Здароўе
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
«Сапраўды няма грошай». У Віцебску людзі здаюць кроў у доўг
Эпідэміёлаг: амікрон можа стаць выйсцем з пандэміі
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
Мова
Стань донарам роднай мовы: стартаваў марафон агучвання беларускіх сказаў
Моўны анлайн-клуб «Гоман»: свабодна карыстацца беларускай мовай зможа кожны
Павел Севярынец заклікаў святароў весці набажэнствы па-беларуску хаця б раз на тыдзень
Ствараецца база для распазнавання беларускага маўлення — далучыцца можа кожны

Што значыць kumbaya moment, пра які згадаў Байдэн?
Аўто
У Мінску 9-бальныя заторы
Беларускія аўтадылеры адмаўляюцца прадаваць машыны расіянам
Белстат распавёў, якія маркі машын найбольш папулярныя сярод беларусаў
Прыгнаць з Еўропы «незабітую» машыну. Якія варыянты і што з цэнамі
Эканоміка
У Беларусі з ліпеня 2022 года будзе ўведзены ПДВ для інтэрнэт-гандлю
Намеснік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі сказаў, колькі мільёнаў даляраў можа згубіць Беларусь на экспарце праз санкцыі
Крыніцы: улады рыхтуюцца паказваць фіктыўныя прыбыткі ў «новым інвестыцыйным цыкле»
Галоўчанка паабяцаў санкцыі супраць Захаду
Меркаванні
«Паводзіць сябе так, нібы сотні тысяч беларусаў па-ранейшаму стаяць у яго пад вокнамі». Кац прааналізаваў апошнія інтэрв’ю Лукашэнкі
Кузняцоў пра словы Макея: Паняцце «дзяржаўнасць» без законнасці — гэта пусты гук
Новы капіталізм Маска і іншых тэхнамільярдэраў. Што з ім не так
Дар'я Домрачава: Любая дзяржава ў сваёй гісторыі праходзіць праз складаныя часы
Гісторыя
Былы дыпламат распавёў пра ролю МЗС Беларусі ў перапахаванні Каліноўскага і іншых паўстанцаў у Вільні
Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА
«Некалькі тыдняў чытала ў архівах КДБ яго дасье». Гутарка з унучкай Антона Луцкевіча
«А вы чаму не на працы?» Як у савецкія часы лавілі і каралі дармаедаў
Грошы для «Нашай Нівы». За кошт чаго існавала легендарная «газета з рысункамі» ў пачатку ХХ стагоддзя?
«Русь пячэ кнышы памерлым». Сёння — Дзяды
Што яднае Францыска Скарыну з Джонам Уікліфам і Янам Гусам?
Культура
У Вільні прайшла прэзентацыя рамана Уладзіміра Някляева. Дзясятая ў польска-літоўскім турнэ пісьменніка ФОТЫ
Пабіты рэкорд Netflix: цяпер самым папулярным фільмам за ўсю гісторыю платформы стала стужка «Чырвонае паведамленне»
Андрэй Скурко даслаў новую порцыю турэмнай лірыкі
«Будзе смешна і балюча»: «Купалаўцы» прэзентуюць заўтра новы спектакль. У галоўных ролях — Манаеў, Белахвосцік, Гарцуева
10 найлепшых кніг 2021 года, паводле рэдактараў Wall Street Journal
«Нашы кліканні, што гэта фашызм, што будзе кепска, ніхто не слухаў». Гутарым з пісьменніцай Святланай Курс, пераможцай прэміі Гедройца
Фільм тыдня: «Дом Gucci». Новая амбітная стужка Рыдлі Скота з гангстарамі, мафіёзі і забойствамі
Навука і тэхналогіі
Перапіс насельніцтва ва Украіне пройдзе пры дапамозе Apple. Гэта будзе першы перапіс за апошнія 22 гады
Як касмічныя спадарожнікі памерам са скрыню для абутку мяняюць свет
Інданезійскія даследчыкі прыдумалі, як выкарыстоўваць кававую гушчу ‒ рабіць акумулятары для электрамабіляў
Пазбегнуць Армагеддона. Упершыню чалавецтва накіруе касмічны зонд у сэрца астэроіда, каб змяніць яго траекторыю
У Амстэрдаме ў тэставым рэжыме запусцілі лодкі-робаты: яны будуць перавозіць людзей і збіраць смецце
Легендарны плэер нулявых Winamp рыхтуецца да адраджэння
Гісторыя неверагоднага поспеху. Як Binance стала найвялікшай у свеце крыптабіржай
Каханне і сэкс
Барадаты анекдот ад «Кокобая» супраць «вагіннага маркетынгу»: скандал вакол рэкламы жаночай клінікі
«Можна вунь тую дзяўчыну ў акулярах?» Падчас прысягі ў Печах хлопец зрабіў прапанову сваёй каханай ВІДЭА
Самымі сэксуальнымі ў свеце цяпер лічацца мужчыны 50+
Чаму ў галівудскім кіно ўсё менш сэксу?
Бразільянка выйшла замуж за сябе, але развялася праз два з паловай месяцы
«Перавага аддаецца паляшучкам і жанчынам з доўгімі валасамі». Беларускі паэт шукае жонку праз фэйсбук
«Ніхто з мужчын не разумее двухсэнсоўнасці». Як выйсці замуж за айцішніка і не развесціся
Свет
Экс-кіраўніцу М'янмы Аўн Сан Су Чжы асудзілі на чатыры гады турмы паводле першага прысуду
Пуцін заявіў, што не трэба палітызаваць сітуацыю на мяжы Беларусі і ЕС
На перадвыбарным мітынгу ўльтраправага кандыдата ў прэзідэнты Францыі адбылася бойка. Пацярпеў і сам палітык ВІДЭА
«Давайце спынім крушэнне цывілізацыі»: Папа Францішак выказаўся пра мігрантаў
Скарб на Манблане. Альпініст чакаў восем гадоў, каб атрымаць палову знойдзеных там каштоўных камянёў
Кіраўнік СК Расіі загадаў праверыць творчасць Аксімірона і Нойза МС
Кіраўнік фракцыі Еўрапарламента: «Паўночны паток — 2» не будзе рэалізаваны ў выпадку ўварвання Расіі ва Украіну
Галоўнае
Пачаўся суд над Эдуардам Пальчысам. Суд зрабілі закрытым
«Паводзіць сябе так, нібы сотні тысяч беларусаў па-ранейшаму стаяць у яго пад вокнамі». Кац прааналізаваў апошнія інтэрв’ю Лукашэнкі
Фрылансер «Радыё Свабода» Андрэй Кузнечык не выйшаў на волю пасля 10 сутак арышту
У снежні падаражэе праезд у грамадскім транспарце
У Мінску затрымалі банду, якая абклала данінай тэлефонных махляроў
Экс-кіраўніцу М'янмы Аўн Сан Су Чжы асудзілі на чатыры гады турмы паводле першага прысуду
На перадвыбарным мітынгу ўльтраправага кандыдата ў прэзідэнты Францыі адбылася бойка. Пацярпеў і сам палітык ВІДЭА
Усяго патроху
Двое бегемотаў з бельгійскага заапарку падхапілі кавід. Іх змясцілі на каранцін
«Давайце бясплатна, бо што вы мне зробіце?» Беларускія клінеры падзяліліся дзікімі гісторыямі пра сваіх кліентаў
Айцішнікі, дырэктары, пілоты і… вясковы інжынер? Паглядзіце, каму прапануюць самыя высокія заробкі ў Беларусі
Сафіі Сапезе выставілі абвінавачванне. Ёй пагражае да 6 год зняволення
Фота / Відэа
«Ва Украіну маці праводзіла нібыта на вайну ў Чачню». Дзяніс Дудзінскі пра жыццё і працу ў Кіеве, стасункі з бацькамі і прапагандыстаў
Крыніцы: улады рыхтуюцца паказваць фіктыўныя прыбыткі ў «новым інвестыцыйным цыкле»
Апытанка
Анекдоты
Анекдот. Як будзе называцца беларускі «Масад»
Анекдот. А аказалася, што не мы…
Анекдот. «Усім папіцот» і «ўсім папітнацаць»
Самае чытанае
Bild: План-максімум Крамля — захапіць дзве траціны Украіны, уключна з Кіевам
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
Адгадайце, што на гэтых фота ўрачыста адкрываюць беларускія чыноўнікі ТЭСТ
«Спісы спускае КДБ». Чытачы з усёй краіны паведамляюць пра новыя «палітычныя» звальненні
Ці сустракаліся ў Швецыі Макей і Ціханоўская?
Самае лайканае
«Калі б адкруціць час, я б пачала выказвацца раней». Аляксандра Герасіменя пра мужа, скандал з Базанавым і віншаванні Лукашэнкі
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
«Спісы спускае КДБ». Чытачы з усёй краіны паведамляюць пра новыя «палітычныя» звальненні
«Нашы кліканні, што гэта фашызм, што будзе кепска, ніхто не слухаў». Гутарым з пісьменніцай Святланай Курс, пераможцай прэміі Гедройца
Гарачыя тэмы
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
«Летась плацілі 150 рублёў, а цяпер — 360, ды яшчэ і чарга». Лес дае рэкордны прыбытак, а простыя беларусы не могуць набыць сабе дровы
«Пытанне Крыма было казырнай картай. Лукашэнка выклаў яе, каб заплаціць Пуціну за важную паслугу». Палітолаг пра схаваныя сэнсы гучнай заявы
«Захоўванне з мэтай распаўсюджвання». За падпіску на экстрэмісцкія каналы пачалі судзіць?
Што будзе рабіць Беларусь у выпадку вайны паміж Расіяй і Украінай? Разбіраемся
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
«Некаторыя гаварылі, што прадалі ўсё і гэтыя грошы ў іх тут адабралі». Настаўніца англійскай мовы з Ліды расказала, што ўбачыла ў «Брузгах»
«Тэрмінова трэба знайсці пацярпелых міліцыянераў». У інтэрнэт злілі размову чалавека з голасам, падобным да голасу Караева
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31
Падзякі
Даслаць навіну Падтрымай НН
Версія для смартфонаў
Навіны Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Тэсты
  • Белдызайн з rOtring
  • Магія тэхналогій
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
  • Wearebettors.com
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх