У 2008 годзе на трасе Брэст-Масква з беларускага боку было здзейснена 14 крадзяжоў, у той час, як у Расіі – 400.
Да 2010 года ў Беларусі плануецца стварыць сістэму падтрымкі бяспекі па трасе Брэст‑Масква.
На практыцы гэта будзе выглядаць наступным чынам: на аўтамабіль усталююць навігацыйны тэрмінал. Адсочваць сігнал будуць з дапамогай спадарожніка. Гэта дазваляе мець каардынаты транспартнага сродку з дакладнасцю да 10 метраў. Сігнал будзе перадавацца за дапамогай GSM – сувязі ў дыспетчарскі цэнтр і адтуль па карце будзе бачна месца знаходжання вадзіцеля і яго аўтамабіля. Velcom і MTC падтрымалі ідэю супрацоўніцтва. Тэрмінал абсталяваны галасавой сувяззю, пры жаданні можна ўсталяваць кнопку трывогі. І бліжэйшы нарад міліцыі выедзе на дапамогу.
Кошт самога тэрміналу складае 1,4 млн. рублёў. Спецыялісты сцвярджаюць, што праслужыць ён 8 год. Пакуль не падлічана, колькі будуць каштаваць паслугі міліцыі, якая абяцае сцерагчы пакой на дарогах.
Распрацоўка калідору бяспекі ажыццяўляецца сумесна з Расіяй. Гэта значыць, што на сігналы трывогі з тэрыторыі Беларусі будуць рэагаваць мясцовыя службы бяспекі, на тэрыторыі Расіі – іхнія.
За мінулы год на трасе з беларускага боку было здзейснена 14 крадзяжоў, у той час, як у Расіі – 400. Таму існуе меркаванне, што прапанова ўсталявання карыдора бяспекі больш цікавіць нашых суседзяў, чым беларусаў.
Аляксандр Моніч, намеснік начальніка ўпраўлення сродкаў і сістэм аховы Дэпартамента аховы МУС РБ, паведамляе, што прымушаць вадзіцеляў усталёўваць тэрмінал на свой аўтамабіль не будуць: «Прынамсі, пакуль на гэта няма ніякіх нарматыўных актаў».
Выпускаць тэрмінал будзе беларуская кампанія УП «СКБ Камертон».
На сёння навігацыйным тэрміналам абсталяваны 50 міліцыйных машын у Брэсце.