Напаўраздзеты і пра жорсткі сэкс: новы кліп Барбары Гузарэвіч ВІДЭА
Узыходзячая поп-зорка Барбара Гузарэвіч паказала новы кліп з песняй на нечаканую тэму.
«Мілы, абдымі мяне мацней
Закахаемся яшчэ глыбей», — так усё пачынаецца
Барбара заклікае зліцца з цемрай і моцна яе трымаць.
«Ты мяне маеш зараз цалкам
На вуснах толькі тваё імя…»
На адпаведнае пытанне «Нашай Нівы» Барбара не прызналася, хто яе натхняльнік. Пры гэтым вядома, што яна замужам.
«Я хачу паказаць, што па-беларуску можна казаць не толькі пра высокае каханне, але і без пошласцяў раскрыць тэму сэксуальных стасункаў. Беларускае — гэта не толькі «Радзіма, сонейка, пралескі», — сказала яна.
Чытайце таксама: Такога вы яшчэ не бачылі! Цаца запісала рэп па-беларуску і плача ад шчасця, што прыйшла да гэтага ВІДЭА + шмат ФОТА
Каментары