Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін адхіліў дагадкі аб магчымасці даць Дзяржаўнай радзе спецыяльныя паўнамоцтвы і ўзначаліць яе, паведамляе ТАСС.

«Што гэта будзе азначаць? Гэта будзе азначаць сітуацыю двоеўладдзя ў краіне, для Расіі абсалютна згубную сітуацыю», — заявіў Пуцін. Ён удакладніў, што не хоча ўдзельнічаць ні ў якіх «схемах», каб захаваць уладу.

«Справа не ў тым, што я не хачу [заставацца ва ўладзе]. Мне падабаецца мая праца. Але для таго, каб захаваць свае ўладныя паўнамоцтвы, пайсці на нейкую схему ва ўладзе, якая будзе непрымальная для краіны ці будзе яе разбураць… Вось чаго я баюся, вось чаго не хачу рабіць», — сказаў Пуцін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0