19 сакавіка грамадзянін Украіны на аўто ВАЗ – 2105 на вялікай хуткасці паспрабаваў прарвацца на тэрыторыю Беларусі ў пункце пропуску на памежным пераходзе Новыя Ярылавічы, што на Чарнігаўшчыне. Яго затрымалі з дапамогай спецыяльных сродкаў прымусовага спынення. Мужчына, як выявілася, быў моцна выпіўшы і не меў пры сабе дакументаў. Як заявіў затрыманы, аўто належыць ягонай маці, прычыны ўчынку патлумачыць ён не здолеў.

Назва пераходу Новыя Ярылавічы не першы раз трапляе ў СМІ. У ліпені гэтага году тут затрымалі грамадзяніна Беларусі, які спрабаваў вывезці за межы Ўкраіны старажытны абраз.

Паводле Korrespondent.net

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0