Пётр Фарфал

Пётр Фарфал

Прэзідэнт TVP Polonia Пётр Фарфал заявіў, што не разумее, чаму тэлебачанне павінна фінансаваць «Белсат», перадае gazeta.pl.

«Тэлебачанне сёння не можа дазволіць сабе нават залатоўку. Калі ўрад хоча мець гэты канал, то проста дайце яму 100% патрэбных сродкаў», — заявіў у чацвер Фарфал.

Прэзідэнт TVP Polonia сказаў, што можа згадзіцца з праектамі, якія робяцца для палякаў замежжа, але не разумее, чаму палякі за свае грошы павінны рабіць ТБ для Беларусі.

Нагадаем, што на гэтым тыдні ад пасады кіраўнічкі «Белсату» была адхіленая Агнешка Рамашэўская. У знак салідарнасці з ёй з тэлеканалу сышоў папулярны вядучы Павел Мажэйка.

Пётр Фарфал належыць да нацыяналістычна‑каталіцкае партыі Ліга польскіх сем’яў, якая ў часе сваёй прысутнасці ў парламенце галасавала супраць антылукашэнкаўскіх рэзалюцый.

У адрозненне ад Беларусі, у Польшчы ўлада дэцэнтралізаваная, і ўмяшанне адной галіны ўлады ў сферу кампетэнцыі другой немагчымае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?