2 сакавіка ў міліцыю звярнулася жыхарка Мінскага раёна і паведаміла, што кампанія маладых людзей пашкодзіла аўтамабіль, які стаяў каля дарогі. Інцыдэнт здарыўся днём паблізу садовага таварыства «Западгор'е», паведамляе прэс-служба МУС.

На месцы здарэння міліцыянты выявілі Mercedes з пабітымі шыбамі, фарамі і ліхтарамі. У аўто былі адарваныя люстэркі, пакамечаны кузаў і прабітыя колы.

— Мы знайшлі гаспадара машыны, які яшчэ летась аддаў яе рамантаваць знаёмаму. Высветлілася, што спачатку аўтамабіль стаяў на тэрыторыі садовага таварыства, а пасля яго прыпаркавалі каля ўзбочыны. Там «немец» прастаяў вельмі доўга, пакуль яго не раскурочылі падлеткі, — распавялі ў Ждановіцкім аддзеле міліцыі.

Пра тое, што гэта былі непаўналетнія, дакладна невядома. Аднак адзін з відавочцаў сфатаграфаваў кампанію моладзі, якія могуць быць датычныя да здарэння. Цяпер іх асобы высвятляюць.

Інфармацыю аб гэтым крымінальным інцыдэнце альбо месцазнаходжанні датычных да яго асоб праваахоўнікі просяць паведамляць па тэлефонах: 8-017-511-35-55; 8-029-315-16-62 альбо 102.

Канфідэнцыйнасць гарантуецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0