Днямі аператыўнікі крымінальнага вышуку затрымалі 67-гадовую жыхарку Мінскай вобласці. У Кафедральным саборы з сумак прыхаджан яна здолела непрыкметна выцягнуць два кашалькі. Выкрыць зладзейку дапамаглі ўстаноўленыя ў храме камеры відэаназірання, паведамляе сталічная міліцыя.

На запісах сышчыкі адразу пазналі даўно знаёмую ім пенсіянерку Зінаіду, якая да гэтага гастралявала па ўсёй краіне і зарабляла крадзяжамі выключна ў цэрквах, пакуль, нарэшце, не трапілася ў рукі правасуддзя.

Цікава тое, што прайшло ўсяго толькі тры дні, як яна выйшла на волю з месцаў зняволення. Біяграфію пенсіянеркі ўжо ўпрыгожваюць больш за дзясятак судзімасцяў за маёмасныя злачынствы. Напэўна, і ў гэты раз яна адправіцца адбываць пакаранне за высокі плот.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0