Fot. Lukasz Cynalewski / Agencja Gazeta

Fot. Lukasz Cynalewski / Agencja Gazeta

Жанчына памерла ў гарадской бальніцы імя Струся ў чацвер. Стан яе быў вельмі дрэнны з самага пачатку паступлення ў бальніцу, паведамляе Wyborcza.

— 57-гадовая жанчына памерла апоўдні, — пацвярджае доктар Вітольд Драбер.

Пацыентка з сімптомамі дыхальнай недастатковасці была дастаўлена ў гарадскую бальніцу ў нядзелю. Першыя вынікі тэсту выключылі грып, а наступныя паказалі, што гэта можа быць каранавірус.

Жанчына пакутавала на хранічныя захворванні.

Муж і дачка жанчыны таксама заражаныя каранавірусам. Дактары ацэньваюць іх стан як добры.

Усяго ў Польшчы па стане на раніцу 44 выпадкі каранавіруса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0