Саудаўская Аравія мае намер прапанаваць еўрапейскім краінам трайныя аб'ёмы нафты па зніжанай цане, да $25 за бараль. Пра гэта паведамляе агенцтва Bloomberg са спасылкай на крыніцы.
Паводле выдання, падобныя зніжкі паказваюць на тое, што еўрапейскі рынак стане асноўнай цэллю ў нафтавай сферы для Эр-Рыяда і Масквы.
Адзначаецца, што каралеўства прапануе сваю нафту маркі Arab Light з пастаўкамі ў Ратэрдам па цане каля $25 за бараль, што значна ніжэй за кошт расійскай нафты Urals.
Як паведамляюць крыніцы, саўдзітаў ўжо накіравалі прапановы такім кампаніям, як Royal Dutch Shell, BP, Total, OMV, Repsol і Cepsa.
0
0
0
0
0
0