Пандэмія COVID-19 можа скончыцца да чэрвеня, калі краіны мабілізуюцца для барацьбы з ёй, лічыць старшы медыцынскі саветнік кітайскага ўрада Чжун Наньшань, перадае Reuters.
Паводле яго слоў, пакуль краіны сур'ёзна ставяцца да пандэміі і гатовыя прыняць жорсткія каранцінныя меры, яе можна пераадолець у лічаныя месяцы.
«Мая парада ўсім краінам — выконвайце інструкцыі СААЗ і ўмешвайцеся на нацыянальным узроўні. Калі ўсе краіны змаглі б мабілізавацца, то яна магла б скончыцца да чэрвеня», — сказаў кітайскі эпідэміёлаг.
У Кітаі пік эпідэміі COVID-19 ужо мінуў.
0
0
0
0
0
0