У Латвіі абвешчана надзвычайная сітуацыя. Да 14 красавіка ўсе навучальныя ўстановы будуць зачыненыя. Пра гэта на прэс-канферэнцыі абвясціў прэм'ер-міністр краіны, паведамляе Delfi.
Фота Надзеі Бужан
На найбліжэйшыя 4 тыдні будзе ўведзена абмежаванне масавых сходаў, у тым ліку канцэртаў, шэсцяў, мітынгаў, спаборніцтваў, трэніровак і гэтак далей, на якіх прысутнічае больш за 200 чалавек.
Было прынята рашэнне не закрываць межы.
Усе, хто вярнуўся з рэгіёну распаўсюджвання каранавіруса, абавязаны самаізалявацца на каранцін.
Для медыкаў, сацработнікаў і настаўнікаў каранцін абавязковы пасля любога падарожжа за мяжу, нават калі сімптомаў не назіраецца.
0
0
0
0
0
0