У міліцыю звярнуўся жыхар Баранавіч. У яго на вачах невядомы пашкодзіў нагамі яго машыну.

Праваахоўнікі выбылі да месца здарэння і каля аўтамабіля затрымалі хулігана, які працягваў там стаяць. Хлопец растлумачыў, што гаварыў па тэлефоне са сваёй дзяўчынай. Яны пасварыліся. Вось свой гнеў ён і спагнаў на прыпаркаванай машыне, ударыўшы па ёй нагой.

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку высветлілі асобу маладога чалавека, які пабіў аўтамабіль. Ім аказаўся 21-гадовы жыхар Брэста, які прыехаў у Баранавічы ў госці да сябра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0