У Беларусі да 6 красавіка абмяжуюць масавыя мерапрыемствы з міжнародным удзелам з-за сітуацыі з каранавірусам у свеце. Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
Дазвол на правядзенне астатніх масавых мерапрыемстваў будзе выдавацца пасля ацэнкі наяўнасці ўмоў для іх правядзення.
Акрамя таго, з 12 сакавіка ў Беларусі ў публічных месцах будуць правяраць работу вентыляцыйных шахт, наяўнасць антысептыкаў і выкананне іншых санітарных нормаў.