Чытаю: «Аляксандр Лукашэнка павіншаваў міністра замежных справаў Расіі Сяргея Лаўрова з днём нараджэння».
З якой нагоды кіраўнік нібыта незалежнае дзяржавы віншуе міністра суседняга гаспадарства? Што, ён і Сікорскага віншуе, і Ушацкаса, і Клінтаніху? Ці Мядзведзеў віншуе нашага Мартынава? Гэтыя «неканвенцыйныя жэсты» выглядаюць як лебязенне перад патронам. Думаю, ад іх больш псіхалагічнай шкоды для нашых чыноўнікаў, чым карысці ў выглядзе асаблівага стаўлення з боку Расіі.