Дзяржсакратар ЗША Майкл Пампеа ў тэлефоннай размове з кіраўніком МЗС Беларусі Уладзімірам Макеем пацвердзіў гатоўнасць амерыканскіх кампаній неадкладна пачаць пастаўкі нафты па канкурэнтных рынкавых цэнах, паведамляе сайт амерыканскага знешнепалітычнага ведамства.

«Дзяржсакратар пацвердзіў гатоўнасць амерыканскіх кампаній неадкладна пачаць пастаўкі нафты ў Беларусь па канкурэнтных рынкавых цэнах. Дзяржсакратар і кіраўнік МЗС таксама абмеркавалі магчымасці нарошчвання двухбаковых дзелавых сувязяў, уключаючы планы візіту гандлёвай дэлегацыі ЗША высокага ўзроўню ў Мінск сёлета», — паведамляе амерыканскі дзярждэпартамент.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0