Частку студэнтаў БДУ змесцяць у бальніцы для медыцынскага абследавання.

Шпіталізацыя і санітарная апрацоўка памяшканняў БДУ звязана з тым, што ва ўніверсітэце ў аднаго са студэнтаў (сына беларуса, што вярнуўся з Італіі, але ўтаіў інфармацыю пра гэта) быў выяўлены РНК каранавіруса. «Гэта звычайная супрацьэпідэмічная практыка, рэкамендаваная Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя, і мы будзем гэта рабіць — рэсурсаў у сістэмы аховы здароўя на сёння цалкам хапае!» — падкрэслілі ў прэс-службе.

Пры атрыманні адмоўных тэстаў і магчымасці ізаляванага пражывання, большую частку студэнтаў адпусцяць дадому.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0