Таму сёння ў Салігорску і Барысаве высветляцца яшчэ два паўфіналісты. Першы, мазырская «Славія», ужо ў паўфінале праз ліквідацыю «Дняпра».

«Шахцёр» — «Тарпеда-БелАЗ»

У першым матчы адзіны гол быў забіты пасля памылкі брамніка «Тарпеды» Радзівона Сямука. Цяпер каманды пераязджаюць у Салігорск, дзе дамагчыся паўфіналу гасцям будзе неверагодна складана.

БАТЭ — «Дынама-Мінск»

Напачатку першага матчу «дынамаўцы» дзейнічалі больш актыўна за гульцоў БАТЭ, што ў выніку вылілася ў забіты ім мяч. Але пасля барысаўцы кардынальна памянялі ход гульні і здолелі за кошт перавагі ў класе дамагчыся перамогі.

Фота: ФК «Дынама-Мінск»

Фота: ФК «Дынама-Мінск»

З улікам таго, што Сяргей Гурэнка яшчэ ніколі не перамагаў у БАТЭ, чакаць «Дынама» ў паўфінале асабліва не прыходзіцца.

Дзяліцеся прагнозамі ў каментарах. Калі лічыце сябе экспертам у беларускім футболе, зрабіце стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0